Министерство образования Республики Беларусь
Учреждения образования "Республиканский центр экологии и краеведения"
Отделение краеведения

+375(17)262 54 21

г. Минск, ул. Лукьяновича, 18 Почтовый индекс 220131 belarusunitur@mail.ru

Новости

ИТОГИ ТУРИСТСКОГО СЛЕТА УЧАЩИХСЯ СОЮЗНОГО ГОСУДАРСТВА, 19.09.2017

С 10 по 16 сентября 2017 года в Оршанском районе Витебской области Республики Беларусь состоялся туристский слет учащихся Союзного государства.

Читать далее

10 сентября 2017 года в Орше состоялось торжественное открытие мероприятия , 11.09.2017

10 сентября 2017 года в Орше состоялось торжественное открытие мероприятия "Туристский слет учащихся Союзного государства" с возложением венков и цветов к монументу боевой славы. Организованной колонной под музыку духового оркестра участники Слета проследовали от площади Ленина к площади Иезуитского коллегиума, где и был дан старт мероприятию.

Читать далее

ТУРИСТСКИЙ СЛЕТ УЧАЩИХСЯ СОЮЗНОГО ГОСУДАРСТВА, 04.09.2017

С 10 по 16 сентября 2017 года на территории Оршанского района Витебской области состоится одно из самых масштабных мероприятий - туристский слет учащихся Союзного государства.

Читать далее

Новости

10 гадоў крочыць па краіне рэспубліканская акцыя навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

 

Важнасць краязнаўчай работы нельга пераацаніць, таму што ў ёй вытокі выхавання патрыятызму, любові да радзімы. Нараджаецца Чалавек… і цікавіць яго, маленькага, самыя блізкія і родныя для яго маці і бацька. Гэты Чалавек – маленькі патрыёт сваёй сям"і – падрастае і пачынае цікавіцца акаляючай рэчаіснасцю…У якім доме ён жыве? Кім былі яго прабабулі і прадзядулі? З цягам часу прыходзіць нейкае асэнсаванне рэчаіснасці, а з асэнсаваннем, прыходзіць гонар і павага за дасягненні сваіх продкаў…”Патрыятызм“ дае свае карані…

Акцыя “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” ‑ гэта комплексная і сістэмная форма краязнаўчай работы з моладдзю, якая дзейнічае з 2006 года і прызначана забяспечыць бесперапынны працэс у вывучэнні сваёй сям"і, роду, свайго мястэчка, роднага города, краю, краіны і свету. 

Акцыя “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” – гэта пошукавая, даследчая, асветніцкая і грамадска-карысная дзейнасць навучэнскай моладзі, якая выражаецца ў творчых конкурсах, семінарах, канферэнцыях, выставах.

Акцыя “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” – гэта вялікая і адказная работа педагогаў па далучэнні моладзі да адукацыйнай, культурна-асветніцкай і грамадскай дзейнасці краязнаўчага кірунку.

Самым першым і галоўным выхавацелем у жыцці чалавека з"яўляецца сям"я. Менавіта ў ёй усё багацце жыццёвага вопыту, ведаў, звычак і ўменняў перадаецца з пакалення ў пакаленне, ад бацькоў дзецям з дапамогай жывога прыкладу старэйшых. Таму напрамак дзейнасці “Мой род, мая сям"я” – першы і вельмі важны напрамак краязнаўчай работы навучэнцаў у рамках Акцыі.

Мэта напрамку дзейнасці ”Мая школа – часцінка майго жыцця“ ‑ духоўнае ўзбагачэнне асобы вучня праз пераемную сувязь пакаленняў, выхаванне патрыятызму, грамадзянскай адказнасці за свае ўчынкі, падрыхтоўка да актыўнай стваральнай дзейнасці.

Важны прыступак фарміравання патрыятызму праходзіць праз выхаване любові да “асабістай Беларусі”, “малой радзімы” – вёскі, горада і ваколіц, да мясцовых традыцый, да гісторыі, культуры, прыроды. Таму і з"явіўся наступы напрамак дзейнасці “Мая вёска, мой горад”, мэтай якога з"яўляецца фарміраванне ў навучэнскай моладзі адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы, папулярызацыя мясцовых помнікаў гісторыі і культуры, імёнаў славутых землякоў. 

Краіна, грамадства, народ, Айчына, яе гісторыя, культура, яе традыцыі – усё аб"яднана накірункам “Мая радзіма ‑ Беларусь”. Юнымі краязнаўцамі даследуюцца гісторыка-культурныя, эканамічныя каштоўнасці рэгіёну ў непарыўнай сувязі з гісторыяй, культурай і эканомікай краіны, аналізуюцца падзеі, якія адбываліся ў краіне на працягу розных гістарычных эпох.

…Вось так … даследуюць хлопчыкі і дзяўчынкі свой род, сваю малую радзіму, сваю Беларусь…ствараюць хлопчыкі і дзяўчынкі не што-небудзь, а ствараюць юныя краязнаўцы летапіс свайго роду, свайго мястэчка, горада, ці вёсачкі, дзе нарадзіліся і ідуць па гэтым жыцці, ствараюць летапіс сваёй Беларусі...

 

Жыццё ідзе…Пройдуць гады, дзесяцігоддзі, а радкі кнігі-летапісу не будуць старэць, будуць жыць, будзіць успамін і натхняць ужо другіх хлопчыкаў і дзяўчынак дапісаць ў кнігу нешта важнае, значнае, вечнае…  І так бясконца...

 

Артыкул у настаўніцкай газеце