Отдел краеведения и патриотического воспитания

Загадчык аддзела: Кравец Аляксандра Яўгенаўна

Загадчык кабінета: Борбут Крысціна Аляксандраўна

Метадыст

:

Краўчанка Тамара Яўгенаўна

Працоўны тэлефон: 8 (017) 237 06 33

e-mail:

Асноўныя задачы і накірункі дзейнасці аддзела

Аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання – структурнае падраздзяленне Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Ажыццяўляе дзяржаўную палітыку ў галіне адукацыі і выхавання навучэнскай моладзі сродкамі краязнаўства. Стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця творчых здольнасцяў і схільнасцяў дзяцей у дадатковай адукацыі, духоўнага, грамадзянскага і патрыятычнага выхавання, арганізацыі вольнага часу.

Асноўнымі накірункамі дзейнасці аддзела з’яўляюцца:

- развіццё краязнаўчай дзейнасці, павышэнне яго ролі ў духоўным і патрыятычным выхаванні, фарміраванні культуры і светапогляду навучэнскай моладзі;

- арганізацыя адукацыйнага працэсу ў аб’яднаннях па інтарэсах краязнаўчай накіраванасці;

- рэалізацыя адукацыйных праграм па развіцці творчых здольнасцей дзяцей і моладзі;

- аказанне арганізацыйнай і метадычнай дапамогі ўстановам адукацыі па выкарыстанні краязнаўства ў адукацыйным працэсе, навукова-метадычнае забеспячэнне краязнаўчай дзейнасці ў дапамогу работнікам устаноў дадатковай адукацыі турысцка-краязнаўчага профілю;

- каардынацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі, удасканаленне дзейнасці музеяў па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі, культурна-асветніцкай рабоце;

- правядзенне рэспубліканскіх краязнаўчых мерапрыемстваў з навучэнцамі: злетаў юных краязнаўцаў, навукова-практычных канферэнцый, семінараў, алімпіяд, конкурсаў, профільных краязнаўчых летнікаў;

- супрацоўніцтва з дзяржаўнымі навуковымі ўстановамі, грамадскімі, маладзёжнымі аб’яднаннямі і іншымі суполкамі ў галіне краязнаўчых даследаванняў, метадычнага забеспячэння адукацыйнай дзейнасці;

Асноўнымі формамі метадычнай і адукацыйнай дзейнасці з’яўляюцца:

- арганізацыя і правядзенне профільных краязнаўчых летнікаў злётаў, канферэнцый, конкурсаў, семінараў і інш.;

- каардынацыя і метадычнае забеспячэнне дзейнасці музеяў устаноў адукацыі;

- каардынацыя і метадычнае забеспячэнне правядзення рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі: “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!”

Інфармацыя аб арганізацыі работы па патрыятычнаму выхаванню змешчана ў раздзеле "Кабинет патриотического воспитания"

Рэспубліканская акцыя "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"

Усе апублікаваныя матэрыялы па акцыі Вы знойдзеце ў ніжэйпералічаных раздзелах