ПАВАЖАНЫЯ НАВУЧЭНЦЫ!
рэспубліканская краязнаўчая школа
У 2018/2019 навучальным годзе на базе Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» працуе рэспубліканская краязнаўчая школа (у дыстанцыйнай форме).
ПодробнееМэтай дзейнасці дыстанцыйнай школы з'яўляецца прадстаўленне навучэнцам магчымасці паглыбленага асваення адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі турысцка-краязнаўчага профілю, стварэнне ўмоў выбару навучэнцамі вобласці навучання згодна з іх прафесіянальнымі інтарэсамі і намерам на пр
Навучанне ў дыстанцыйнай школе прадугледжвае падрыхтоўку навучэнцаў па розных напрамках краязнаўчай дзейнасці падчас працы з тэарэтычным і практычным матэрыялам, друкаванымі і электроннымі рэсурсамі, выканання тэставых і практычных заданняў.
У рамках дзейнасці аб’яднання па інтарэсах навучэнцы пад кіраўніцтвам педагога вызначаюць тэмы навуковых даследаванняў, на працягу навучальнага года напрацоўваюць практычны матэрыял і падрыхтаваную навуковую работу прадстаўляюць на рэспубліканскі этап конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ,
Магчыма правядзенне ў канікулярны час вочных заняткаў з прыцягненнем прафесарска-выкладчыцкага састава вядучых устаноў адукацыі краіны, супрацоўнікаў іншых профільных устаноў на базе Рэспубліканскага цэнтра.
Вучэбная праграма дыстанцыйнай школы разлічана на навучэнцаў 8 – 11 класаў. Адукацыйны працэс рэалізуецца па двух групах: 8 – 9 класы, 10 – 11 класы.
Для залічэння навучэнцаў у дыстанцыйную школу неабходна выслаць на e-mail: заяву на навучанне, ксеракопію пасведчання аб нараджэнні або пашпарта. Узоры запаўнення дакументаў для рэгістрацыі размешчаны на сайце.
Кантактны тэлефон: (8017) 237 06 33 (аддзел краязнаўства i патрыятычнага выхавання).